The technological imagination from the early Romanticism through the historical Avant-Gardes to the Classical Space Age and beyond
quarta-feira, 23 de novembro de 2011
Stary Olsa´s "Грунвальдская бітва 1410" by the epic and celestial voice of Ales Chumakou
Слаўлю адвагу, ваяроў сармацкіх
Што пасеклі ў бітве рыцараў крыжацкіх
Меўся ордэн ўсю Літву з Польшчай зруйнаваці
Прагнуў права сваё нам гвалтам навязаці
Таму варта хутка на вайну збірацца,
Каб на прускіх землях з ворагам спаткацца
Гвалт крыжацкі супыніць ды уласнай сілай
Славу-волю нам здабыць для Айчыны мілай
Войскі ўсе выйшлі і хутчэй памчалі
Ды ля Грунэвальда станы пастаўлялі
Нашы Багародзіцу, немцы Dasticht завялі
Ды з гарматаў грукат-трэск гучна распачалі
Так літвіны смела з крыкамі нясуцца
А пад імі коні бакамі б'юцца
Смела з літвай Вітаўт рэй вядзе-трымае
І натхняе крыкам, шэрагі раўняе
Шалёна, мужна з гуфам гуф сячэцца
Як мядзведзь раз'юшаны, што на злом нясецца
Твар да твару сеча йдзе, немцы нас змагаюць
А ж літва з татарамі з лукаў іх накрываюць
Страшны хруст, звон, грукат, гром ідзе ад зброі
Горлы ў крыку лютым пазрывалі воі
Шум і звон ад зброі далятае страшна,
Сонца ў небе плыве залаціста-ясна
Прускіх дзесяць комтураў там важнейшых легла
Кроў струменем ліецца, немчура пабегла
Нашы колюць, рэжуць, б'юць, волю зброі даўшы
Ды палоняць комтураў, рукі ім звязаўшы
Дзідамі там немцаў, у хрыбты калолі
Ды вантробы люта ім з жыватоў паролі
Нашы моцна, смела гуф нямецкі білі
Як ваўкі пад кустам, кнехты галасілі
Колькі міль за ворагам нашы воі мчалі
Немцы леглі, як трава зброю пакідалі
Хутка вестку добрую нашы людзі мелі
І паветра і зямля ад імшы дрыжэлі
Ўдзячна па касцёлах Te deum завялі
І ў Літве і ў Польшчы Бога праслаўлялі.
Assinar:
Postar comentários (Atom)
Nenhum comentário:
Postar um comentário